Веснапесьні (1929)/Прыбраліся ў чырвань галіны…

⁂ (Шырыня—прастор!..) ⁂ (Прыбраліся ў чырвань галіны…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Хвіліны суму
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыбраліся ў чырвань галіны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Прыбраліся ў чырвань галіны…
За полем, у сінім лузе,
Дзе мочыць туман палатніны, —
Ўжо ноч сваіх коняй пасе.
І хутка… апошнія зоры
Схаваюцца бледна за гай
І сэрцу журбой прагавораць
Да ранкавых росаў: бывай.
Льлюць мёд на вясковай дарозе
Пахнючага сена стагі…
Вакол, у вячорнай трывозе,
Калосьсі вагніста ляглі…
Стаміўшыся працай цяжкою,
Ці-ж можа што быць саладзей?
Пайсьці… захлынуцца душою
Прыгожасьцяй родных палёў…

1927 г.