Веснапесьні (1929)/Родзяцца, творацца новыя дні…

⁂ (Можа дзіўна, што ў век радыя…) ⁂ (Родзяцца, творацца новыя дні…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (На турэмнай глебе сьмягнуць…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Родзяцца, творацца новыя дні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Родзяцца, творацца новыя дні,
Дні адраджэньня зямлі,
Гэткія яркія, быццам вагні,
А сьведкамі гэтага — мы.
Кіну я ўсё, насустрэчу пайду,
Расхрэстаю грудзі для бур!
Можа, загіну ў стыхіі — баю,
Але убачу лязур…
Сьветлыя, сонечна-сьветлыя дні
Бачу я творчай душой;
Гэткія яркія, быццам вагні,
З песьняй вясны маладой.

1927 г.