Веснапесьні (1929)/У сшытку старым знайшоў я…

⁂ (Стамілася беднае сэрца ад суму…) ⁂ (У сшытку старым знайшоў я…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Песьні, мае краскі…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: У сшытку старым знайшоў я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

У сшытку старым знайшоў я
Кветку, ссьмягшую даўно,
І вярнуць ёй захацеў я
З прагай нейкаю жыцьцё…
Яе лісткі ў вадзе размоклі,
ВАе, як я ні жадаў,
Кветка мне ня усьміхалась,
Як, бывала, паміж траў…
Мне здалось, што, калі кветка
У вадзе зноў расцьвіце,
Можа й сілы удалыя
Ізноў вернуцца ка мне…

1928 г.