Мо‘ ня ведаў ніхто,
І краіна ня ведала
Тэй хвіліны,
Як вецер таполі нагнуў,
Як адвечны закон
Найвялікшай трагедыі
Рыхтаваў табе дзесьці труну.
І ня чулі азёры твае многаводныя,
Што апошнюю хвілю
Гадзіньнік прабіў…
Несьлі хмары кудысь
Свае сьлёзы халодныя,
І узрыды халоднай жальбы.
А сягоньня краіне
Вось вестку трагічную
Тэлеграф аб табе перадаў…
Нават жорсткі бэтон
Пад сырэны фабрычныя
Над пясьнярскай труной зарыдаў.
Я таксама рыдаю,
Рыдаю над стратамі,
Над вялікімі стратамі нашых дзён,
Што ты толькі данёс
Да „падмурку дзесятага“
Сваю песьню, змаганьне, жыцьцё.
Гомель, 2-IX—29 г.
|