Ветракі навакол, ветракі
Ветракі навакол, ветракі Верш Аўтар: Змітрок Бядуля Крыніца: http://biadulia.ru/stories/252.htm |
Ветракі навакол, ветракі
Строяць строй над абветраным ярам.
Крыляць крыллем — узмахі рукі,
Многа рук мне ківае з абшараў.
Кліча стэп угару — у блакіт.
Кліча ўдаль — на рагзон чарназёму.
Вырастае з далечынь сяйбіт
Пад птушыны, над сонечны гоман.
А вятры засвісталі — вятры,
Эх вы, любыя дзеці аблокаў!
Аж здаецца — гудуць кабзары,
Ходзяць-бродзяць шматвёрставым крокам