Ветрычак вее, сонейка грэе
Ветрычак вее, сонейка грэе Песня Крыніца: Сайт клуба «Спадчына» |
Ветрычак вее, сонейка грэе,
Люлі, люлі, сонейка грэе.
А мой міленькі касіць не ўмее,
Люлі, люлі, касіць не ўмее.
Узяў касіцу, пайшоў касіці,
Люлі, люлі, пайшоў касіці.
А мне, маладзе, абед варыці,
Люлі, люлі, абед варыці.
Абед гатую, бяду бядую,
Люлі, люлі, бяду бядую.
Каб мой абедзік хаця зварыўся,
Люлі, люлі, хаця зварыўся.
Каб мой міленькі не знаравіўся,
Люлі, люлі, не знаравіўся.
Ой, як згатую, панясу есці,
Люлі, люлі, панясу есці.
Скасіў міленькі, што недзе сесці,
Люлі, люлі, што недзе сесці.
(Запісана: 486. Раговіч. Вянок беларускіх народных песень. Мн., 1988, с. 68.)