Ветры буйныя (1927)/III/На вазёры асеньняя сінь

Навошта сэрца я параніў На вазёры асеньняя сінь
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Коцяцца пацеркі рос

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ВАЗЁРЫ АСЕНЬНЯЯ СІНЬ…

На вазёры асеньняя сінь
Асыпае крамяныя росы…
Стрэнь жыцьцё!.. І вянок прынясі!..
Пазьбірай залацістую россып,
Што рассыпала кволая сінь…

Пазьбірай пад пялёсткамі рунь,
Што рассыпала ў просіні восень!..
Я за гэта табе падару
Сваіх дум залатыя калосьсі!..
Пазьбірай толькі пацеркі-рунь…

На вазёрах асеньняя сінь
Асыпае крамяныя росы…
Стрэнь жыцьцё!.. І вянок прынясі!..
Пазьбірай залацістую россып,
Што рассыпала ў беразе сінь…

1926 г.