Ветры буйныя (1927)/IV/Іду дарогаю адзін

Ой, у полі тры таполі Іду дарогаю адзін
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Сонэт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДУ ДАРОГАЮ АДЗІН…

Іду дарогаю адзін…
Паўзуць вужакі з-пад каменьняў,
Вакол, як здань, снуюцца сьцені,
Іду дарогаю адзін…

І чую ў посьвісьце асеньнім
Глухія водгукі — Ня йдзі!.. —
Бо ўдзень з дванаццаці гадзін
Паўзуць вужакі з-пад каменьняў.