Ветры буйныя (1927)/IV/Над чаркай возера…

Трыолет ⁂ (Над чаркай возера…)
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над чаркай возера…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Над чаркай возера
Сінеючай вады,
Дзе кучаравіўся
Аер высокі,
Стаяў курган
Забыты, адзінокі,
Свой сьлед на ім
Пакінулі гады.

А ветры сонныя
Купаліся, як дым,
Спакойна веялі
З краін далёкіх.
Паілі дол
Пажоўкла-горкім сокам,
Дзе гаманіў
Сасоньнік малады…
.........
Забыты край!..
Пахіленыя вёскі…
Гляджу на вас,
І ў сэрцы
Буйны росквіт
Ў сузор‘ях радасьці
Красуе і цьвіце…

Бо там, дзе ў бурах
Сыпалася зерне,
Бур‘янам дзікім
Шлях не зарасьце…
Калі пунсовасьць
Пацеркі наземіць!..

1925 г.