Рондо
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОНДО

Туман над цеменьню палян
Снуецца ўзорамі тканіны;
Глухой адвечнасьці курган
Яго сатчэ на ўзвышшы сінім,

І долу ўсьцелецца дыван,
Спаўе сузор‘ямі даліну,
Заўецца пацеркамі твань,
І сном павее ва ўспамінах
туман!..

І ўзыдзе сонца… Гляне ў ціну…
Зьнясе адцьвіўшае ўраган.
І вецьцем сочнае каліны
Ты абаўеш свой кволы стан —
Дзе ўжо тане ў жыцьцёвай плыні
туман.

1924 г.