Ветры буйныя (1927)/IV/Скажы мне, любая, скажы

Ці-ж мне сёньня плакаць Скажы мне, любая, скажы
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Вячэрні сонэт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СКАЖЫ МНЕ, ЛЮБАЯ, СКАЖЫ…

Скажы мне, любая, скажы,
Нашто таіць ў душы дакоры?
Калі так ясна сьвецяць зоры,
Ня скардзься ім, а мне скажы,
Чаму вянкі ў тваёй душы
Так рана ў цьвецені завялі?!
Куды нясуць іх жыцьця хвалі,
Скажы мне, любая, скажы!..

1926 г.