Слуцкія песьняры (1926)/А. Атава/Вецер

У полі Вецер
Верш
Аўтар: Апанас Атава
1926 год
Жытнёвы прастор

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР

Чаго гудзіш ты, вецер, так сярдзіта?
Нашто ты бор сталетні ўскалыхаў?
Мо‘ хіба ты яго так шчыра пакахаў,
што гутарку завёў з ім размаіта?

Чаго ляціш ты з шумам па абшары?
Чаго так дзьмеш шалёна на прастор?
Узьнімаеш гул ажна да самых зор, —
о ты, вястун сусьветнага пажару!