Водгульле (1922)/«Рыну!»
← Месяц | „Рыну!“ Верш Аўтар: Якуб Колас 1922 год |
Няшчасная маці → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Рыну». |
„РЫНУ!“ Было і зьвялося—сьвет іншы паўстаў… Ў сяле была хата на дзьве палавіны, Але пуставала адна палавіна: Прыходзіць ціхутка туды Невядомы, І толькі гаворыць: «Ой, рыну ж я, рыну!» Скарэй бег наўцекі, бег вон з гэтай хаты… Чаго ні рабілі: вадой акраплялі, Сваё вядзе «Рыну», і хата пустуе. Прыходзіць служывы. „Эй, добрыя людзі! І рады-б, саколік, ды ліха такое: Ёсьць у нас хата, але заклятая: Патыліцу джургнуў салдат і гаворыць: Паслалі салдату, як добраму пану. Салдат пацягнуўся і выпрастаў ногі, Як пласт, паваліўшыся на мяккае сена Даўно не ляжаў наш салдацік так пышна. Але сваё права ўсё-ж сон забірае Вось поўнач падходзіць, магільная ціша, Салдат здрыгануўся, прыслухаўся—„Рыну!“ А страх неадступна ўсё: «рыну!» ды «рыну!» Ня вытрываць, чуе салдацік наш бедны. І верціць анучы, прыгнуўшы калена. А „Рыну“ над вухам, бы шэршань убіўся, — Не, брат, дарма ты, а бот я ня кіну! Салдат аж пацее, хапаецца, рые— Няма з ім ратунку у проклятай хаце. Цярпеньня ня стала, салдат узлаваўся. Напоўнілась хата ў міг срэбраным звонам, 20/X 1916 г. |