Водгульле (1922)/Дарога (Ад кургана — да кургана…)

Восень у гаю Дарога
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Гай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дарога (Ад кургана да кургана…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАРОГА.

Ад кургана—да кургана,
Ад гая—да гая
У пяць нітак лягла цьмяна
Пуціна крывая.

То лясок, то луг, то поле,
То лужок зялёны…
Эх, прастор! эх, воля, воля
І балот разгоны!

І куды бяжыш, дарога,
Тканка ног і кола?
Ды маўчыш, пуцінка строга,
І маўклівы долы…

Ну, што-ж? далей! гайда далей
За узгоркі тыя…
Ня стрымацца нам: мы—хвалі—
Ціхія, рачныя.

16/XI 1916 г.