Дай, зірну ў сваё аконца Мяцеліца
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Зіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мяцеліца (Колас, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЯЦЕЛІЦА.

Нізка зьвіслі над зямлёю
Хмары сьнегавыя.
Нудна плачуць над ракою
Лазьнякі густыя.

Лес гудзе, дрыжаць галіны,
Стогне бор хваёвы,
Глуха стогнуць верхавіны,
Гнуць свае галовы.

Белай мглою ўсё закрыта,
Сыпле сьнег. Шугае
Вецер сівер і сярдзіта
Гурбы пасыпае,

Ўсе дарожкі замятае.
Круціць сьнег і носіць,—
Дзікім зьверам завывае,
Жаласна галосіць…

Ой, ты вецер, сын прастору!
Смутна ты галосіш.
Ці ня наша гэта гора
Ты ў палёх разносіш?

10/I 1910 г.