Водгульле (1922)/Ні красак, ні зыкаў…

Позна. Восень. Агалілісь Ні красак, ні зыкаў…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Я стаю на мяжы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ні красак, ні зыкаў. Замерла прырода…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ні красак, ні зыкаў. Замерла прырода…
Вясна маладая! Як мне цябе шкода!

Ты, ведаю, прыдзеш, ўсё прыдзе з табою,
І блісьне прырода красой маладою.

Ка мне-ж ты ня прыдзеш, вясна залатая:
І жаль нейкі сэрца маё спавівае.

Яшчэ адзін годзік пабег, пакаціўся
І з прошласьцю моцна, навекі ён зьліўся.

Стаю на парозе ўжо новага году.
Пара маладая! Як мне цябе шкода!

22/X 1911 г.