Водгульле (1922)/Песьня адзінокага

Хто нам скажа… Песьня адзінокага
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Эх, на што…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень адзінокага.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ АДЗІНОКАГА.

Я—адзін, жыву бяз дому,
Сам сабе я першы пан,
Галавы ня гну нікому,
Ня схіляю гібкі стан.

Я—адзін, нічым няскован,
Волен я, як дух палёў;
Ад разбойнікаў захован,
Ад, усякіх зладзяёў.

Я—адзін, нічым ня зьвязан,
Мне няма над чым карпець,
Сьвет нідзе мне незаказан,
Волен ўсюды я ляцець.

Скарб мой—рукі, мой конь—ногі;
Як пайду—сам чорт ня брат!
Кій у рукі і з дарогі
Без нуды зірну назад,

Даражэй ўсяго—свабода.
То што плакацца дарма?..
Эх, ты, воля! толькі шкода,
Што цябе нідзе няма!

7/III 1910 г.