Водгульле (1922)/Песьні зімы

Да вясны Песьні зімы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Дай, зірну ў сваё аконца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні зімы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНІ ЗІМЫ.

Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палёх,
І сьнег скрып пад палазамі,
І ціш зімовую ў лясох.

Люблю я ветру сьпеў гаротны
Ў мужычых комінаў глухіх,
На полі белыя палотны,
Абрусы хмарак сьнегавых,

Што засьцілаюць лугавіны
І далі ціхія палёў.
Мне любы ёлкі і хваіны
Пад белай наміткай сьнягоў.

У гэтых зьявішчах свабодных,
Ў малюнках гэтых халадоў
Так многа песень, сэрцу родных,
Ўспамінак мілых мне дзянькоў.

8/XI 1916 г.