Водгульле (1922)/Я кожын год…

Яшчэ адзін усход мінаю… Я кожын год…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
На чужыне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я кожан год свой дзень радзінаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Я кожан год свой дзень радзінаў
Прывык ў раздумьі ўспамінаць.
Якіх праяў, якіх навінаў
На год мне новы пажадаць?

А яб хацеў, каб год мой новы
Вярнуў мяне ў мой родны кут,
На Нёман сьветлы, ў лес хваёвы,
У тыя вёскі, дзе наш люд,

Дабрэйшы ў сьвеце, лямку цягне,
Ня змогшы крыўды зваяваць,
І лепшых дзён і волі прагне,
Ярэмьі тыя паскідаць,

Што ім чужынцы з сваякамі
Узьдзець маніліся даўно.
І засланялі ім: вякамі
Ад сьвету белага вакно…

Дык дайжа мне, мой год малоды,
Мой бацькаў вугал павітаць.
А гэты край рыжаб роды
У думках толькі ўспамінаць.

22/X 1918 г.