Думкі Я помню
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Краска
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я помню, быў і я багаты…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Я помню, быў і я багаты,
Я жыў. як багач, у дабры,
І ня міналі мае хаты
Мае найлепшыя сябры.

Мяне дзяўчаты ня цуралісь,
Плялі вяночкі з красак мне
І мне шчасьліва так сьмяялісь.—
Ды толькі-ж то было… у сьне.

19/XII 1909 г.