Што такое «Артсана» арабскіх пісьменьнікаў Волаты-Анты
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 49
Навец, наўскі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Волаты-Анты. Костомараў („Богдан Хмельницкій“ СПБ. 1810, стр. XIV—XV) збліжае найменьне Волаты з найменьням, — вядомага з гісторы Візантыі і Рыму IV—VI ст,—славянскага народу Антаў. А гэта вось якім чынам: „Па ўкраінску вялінный—вялікі. Есьць у народзе цёмны пераказ аб тым, што ў Палуднёвазаходнай Русі некалісь жыў народ велетні — вяліканы; слова Ант, каторым у Пракопія і Іорнанда называюцца славянскія народы, што жылі у краю, ў якім, пазьней, мы застаём палуднёва-рускі народ, мае па готску тое-ж значэньне“. Знача з Велянты (Вельанты) атрымалася—Анты. За Костомаревым і праф. Міхайла Грушевски хоча бачыць у Антах прабацькоў цяперашняго Украінскага народу, але дае на гэта слабыя аргуманты:—„мы ня ведаемо як далёка сягала імя Антаў на поўнач, яно магло абыймаць усе усходна-славянскія плямёны, але мы гэтага ня ведаем і такіх фактаў не маем, сустрачаем гэтае імя толькі ў падзеях і комбінаціях, якія маюць датычнасьць да самай палуднёвай колёнізацыі гэтых плямёнаў“. (М. Грушевський, „Істория України-Руси“ Т. I. Львов, 1898 стр. 101). У рымскіх і візантыйскіх пісьменьнікаў наагул німа нічога аб народах, якія жылі за Палесьсям на поўнач, дый навет на сярэднім Дняпрэ, дык нястача вестак у гэтых крыніцах, ня ёсьць факт, які можа служыць довадам не істнаваньня далей на поўнач Антаў. Магчыма, яны тады (IV—VI ст) і не істнавалі яшчэ за палескімі балотамі, магчыма, што яны тут аселі толькі ў VII ст. г. зн. тады, калі назаўсёды зыходзяць са страніц візантыйскай і рымскай гісторыі. Калі-ж дагадка Костомарава запраўды мае пад сабой грунт і запраўды племя Анты і племя Волаты, Воўкі—адно і тое самае, то істнаваньне іх на поўнач ад Прыпяці пацьвярджаецца многімі топографічнымі найменьнямі як: Вілкомір, Ваўкавыск і г. п., а пазьней фактам, па моему першай вагі, што на крыўска-беларускай тэрыторыі капцы бронзавага веку прыпісвае народ Волатам, называючы іх „валатоўкамі“. Зрэшта ўсё гэта пытаньне чакае яшчэ сваіх дасьледчыкаў,

С. К.