Восень (Лемеш, кірыліца)

Восень
Верш
Аўтар: Вінцэнт Лемеш
1917 год
Крыніца: Часопіс «Гоман» (Вільня), 1917, № 10 (102), 13 лютага, б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Восень (Лемеш)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Восень.


Небо пахмурнело,
Лісьце пажаўцело,
Ўжо восень прыйшл
Хмарка ўсё за хмаркай
Гонацца гдзесь шпарка,
І гразь напаўзла.
Дожджык усё льецца,
Вецер штось бярэцца
Ямчэй і ямчэй.
Жудасць наганяюць,
Зімкай нас пужаюць,
Як малых дзяцей.
Восень нам не страшна,
Гразь для няс пралазна:
Здалеем змагчы
Восень ды з дажджамі,
Зімку с хададамі
І ўсё пранясьці!


В. Лемеш.