Восень (Талстой/Гурыновіч)

Восень
Верш
Аўтар: Аляксей Талстой
1858
Арыгінальная назва: Осень
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя - с. 318
урывак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Восень


Восень! Ужо абсыпаецца
Парожны наш бедны садок.
Жоўты лісток адрываецца —
Ляціць, дзе нясе вецярок.
Толькі паводдаль красуюцца
Дзе-нідзе ў дрэвах далін.
Сонца лучамі любуюцца
Чырвоныя гронкі рабін.


1858