Выбар
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1919 год
Крыніца: Беларускае Жыцьцё. — 22 сьнежня 1919. — №22; бач. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫБАР.

Валасны старшыня, я забыуся як зваць,
Нек наважыу вучыць свайго сына,
Во й пачау да яго гувэрнэрау ззываць,
Іх есьць шмат — ды ня у гэтым прычына:
На цану між сабой не зыйдуцца ніяк; —
Гдзе-ж! заломе другі, як ашпарэ,
Трэба сельскага браць, ен вучыцель так-сяк
І нішто сабе відна па твару.
Вось нарэшце й таго старшыня клікнуу раз,
Пару слоу с сынам той перакінуу.
— „Я за працу сваю вазьму, кажа, я з вас —
(Старшыня ажно ляпу разінуу)
Рублеу трыста… — „Ого! Гэтак многа аддаць!“ —
— „Менш ня будзе, шмат трэба прынукі:
„Хлопец, гляньце, жаніх, цяжка будзе уламаць
„І нездатны, гультай да навукі.“
— „Але-ж, мой ты сваток, — гэта-ж трыста рублеу
„Не маленькая лічба у шчоце,
„На яе я куплю, каб я так быу здароу
„Жарабца, — ды якога у ахвоце!
— „Ну й купляйце сабе, мне спрачацца ня след
„Спагадаю я вам гаспадару,
„І прынамсь, старшыня, выбачай за адвет
„Жарабцоу тады мець будзеш пару!“

Альбэрт Пауловіч.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.