Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Маладняк/Плывём к прыгожа-сьветлай далі

Зарунела, зарунела… Плывём к прыгожа-сьветлай далі
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
Поле ціха шаптала калосьсем
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плывём к прыгожа-сьветлай далі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛЫВЁМ К ПРЫГОЖА-СЬВЕТЛАЙ
ДАЛІ

Плывём к прыгожа-сьветлай далі…
На хвалях вогненнага мора…
А полымя ўсё плавіць, плавіць. —
Палёў абшары, лес і горы…
Плывём к прыгожа-сьветлай далі…

На хвалях вогненнага мора
Плыве наш човен… бура стогне…
Дзе мы змагаліся учора,
Жыцьцё спакойна там сягоньня.
На хвалях вогненнага мора.

Плыве наш човен… бура стогне…
Відаць маяк — агонь дзяньніцы,
І золак дня туман разгоніць…
У новую жыцьця сьвятліцу.
Плыве наш човен… бура стогне…
Відаць маяк — агонь дзяньніцы…
Плывём к прыгожа-сьветлай далі
Дзень хутка новы заіскрыцца,
Зямлю ўсю полымя расплавіць…
Відаць маяк — агонь дзяньніцы.

Плывём к прыгожа-сьветлай далі
У полымі, — бяз ветру й вёслаў…
На прыстані мы пагуляем,
Сусьветная як прыдзе восень…
Цяпер — к прыгожа-сьветлай далі!

25 Лістапада 22 г.