Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Чырвоныя вясьнянкі/Чырвоныя вясьнянкі/Заводаў гук і гучны гоман…

2. Паглядзі, на полі вораным… 3. Заводаў гук і гучны гоман…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
4. Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3.

Заводаў грук і гучны гоман
Пранёсься з ветрам па палёх.
Залом тут болей не заломан.
Дым фабрык коўдраю разьлёг.

Bмчыцца раць сталёвых коняй,
Капыт-калёс чуваць іх звон!
Араты, не ўзараўшы гоняй
Глядзіць, вачам ня верыць ён.

Жывыя коні рвуць у полі,
Пужліва вушы узьнялі,
Нібы спазналі ўсе, што болей
Сталёвых коняй на зямлі,

Гудзе гудок. Паўзуць машыны
У шыр і даль палёў, балот.
І людзі ў новую краіну
Сягоньня робяць пералёт.