Выбраныя казкі (Андэрсен, 1946)/Стойкі алавянны салдацік

Стойкі алавянны салдацік
Казка
Аўтар: Ганс Крысціян Андэрсен
Арыгінальная назва: Den standhaftige Tinsoldat (1838)
Пераклад: Янка Маўр

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Стойкі алавянны салдацік

Былі калісьці на свёце дваццаць пяць алавянных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маткі—старой алавяннай лыжкі—і, значыцца, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Яны былі вельмі прыгожыя: стрэльбы на плячы, грудзі выпуклыя, мундзір чырвоны з сінім. Цудоўныя салдацікі!

Яны ляжалі, усе дваццаць пяць, у картоннай каробцы. У ёй было цёмна і цесна. Але вось аднаго разу каробка адкрылася.

— Ах, алавянныя салдацікі!—закрычаў маленькі хлопчык і ад радасці запляскаў у далоні. Яму падарылі алавянных салдацікаў у дзень яго нараджэння.

Хлопчык зараз-жа ўзяўся расстаўляць алавянных салдацікаў на стале. Дваццаць чатыры салдацікі былі зусім аднолькавыя, а дваццаць пяты салдацік быў аднаногі. Яго адлівалі апошнім, і волава трохі не хапіла. Аднак ён і на адной назе стаяў таксама цвёрда, як і іншыя на двух.

Вось з гэтым аднаногім салдацікам і адбылася незвычайная гісторыя, якую я вам зараз раскажу.

На стале, дзе хлопчык расставіў сваіх салдацікаў, было шмат розных цацак. Але лепшай ад усіх цацак быў цудоўны картонны палац. Праз яго маленькія вокны можна было бачыць усе пакоі. Перад самым палацаэм ляжала люстэрка. Яно было зусім як сапраўднае возера, і вакол гэтага люстранога возёра на драўляных падстаўках стаялі маленькія зялёныя дрэвы. Па возеру плавалі васковыя лебедзі і, выгнуўшы даўгія шыі, цешыліся сваім адлюстраваннем. Усё гэта было надзвычай добра, але мілей за ўсё была дзяўчынка, якая стаяла на парозе палаца. Яна была таксама выразана з картону; на ёй была спаднічка з тонкага баты сту, на плячы блакітны шалік, а на грудзях — бліскучая брошка, такая вялікая, як галава самой дзяўчынкі. Красуня стаяла на адной ножцы, выцягнуўшы рукі,—яна была танцаўшчыцай. Другую нагу яна падняла так высока, што наш алавянны салдацік зусім не заўважыў гэтай нагі і падумаў, што красуня таксама аднаногая, як і ён сам.

"Вось-бы мне такую жонку!" падумаў алавянны саддацік.

"Ды толькі яна, мусіць, знатнага роду. Вунь у якім цудоўным палацы жыве. А мой дом—простая каробка, ды яшчэ напхалася нас у гэтую каробку аж дваццаць пяць салдат. Не, ёй там не месца! Але пазнаёміцца з ёй усё-ж такі не шкодзіць”.

І салдацік схаваўся за табакеркай, што стаяла тут-жа на стале. Адсюль ён вельмі добра бачыў прыгожую танцаўшчыцу.

Позна ўвечары ўсіх алавянных салдацікаў, апрача аднаногага,—яго так і не маглі знайсці,—паклалі ў каробку, і ўсе людзі ў доме паляглі спаць. І вось, калі стала ціха, цацкі самі сталі гуляць у госці, у вайну, а потым наладзілі баль. Алавянныя салдацікі стукалі ў сценкі каробкі—яны таксама хацелі пайсці пагуляць, ды ніяк не маглі прыпадняць крышку. Нават шчалкунчык пачаў куляцца, а грыфель пайшоў скакаць па грыфельнай дошцы. Узняўся такі шум і гам, што ў клетцы прачнулася канарэйка і таксама загаварыла, ды яшчэ вершамі.

Толькі аднаногі салдацік і танцаўшчыца не рухаліся з месца. Яна па-ранейшаму стаяла на адной ножцы, выцягнуўшы рукі наперад, а ён застыў са стрэльбай у руках, як вартавы, і не зводзіў вачэй з красуні.

Прабіла дванаццаць. І раптам — шчоўк! — расчынілася табакерка.

У гэтай табакерцы табак ніколі не трымалі, а сядзела ў ёй малое чарцянё. Яно выскачыла з табакеркі і азірнулася навакол.

— Эй, алавянны салдацік!- крыкнула чарцянё.- Чаго ты ўтаропіўся на плясуху? Яна занадта добрая для цябе.

Але алавянны салдацік прыкінуўся, нібы нічога не чуе.

—Вось як ты! - сказала чарцянё:- Ну, пачакай-жа да раніцы.

Раніцою, калі дзеці прачнуліся, яны знайшлі аднаногага салдаціка за табакеркай і паставілі на акно.

Раптам акно расчынілася. Ці то чарцянё наўмысля гэтак зрабіла, ці проста падзьмуў ветрык - хто ведае? — але толькі аднаногі наш салдацік паляцеў з трэцяга паверха ўніз галавой, ды так, што аж у вушах засвісцела. Хвіліна - і ён ужо стаяў на вуліцы дагары нагой, а яго стрэльба і галава ў касцы ўшчамілася паміж булыжнікаў.

Хлопчык і служанка зараз-жа выбеглі на вуліцу шукаць салдаціка, але, як ні стараліся, знайсці яго не маглі. Адзін раз яны нават ледзь не наступілі на салдаціка, і ўсё-ж такі не. заўважылі. Калі-б салдацік крыкнуў: "Я тут!“ яны, вядома, зараз-жа знайшлі-б яго. Але ён лічыў непрыстойным крычаць на вуліцы,—ён-жа ж быў салдат і насіў мундзір.

Тут пайшоў дождж—сапраўдны лівень. Па вуліцы пацяклі ручаі. А калі нарэшце дождж скончыўся, да таго месца, дзё між булыжнікаў тырчаў алавянны салдацік, прыбеглі два вулічныя хлапчукі.

— Эге! сказаў адзін з іх. — Глядзі - алавянны салдацік! Давай-ка адправім яго ў плаванне!

І яны зрабілі з старой газеты лодачку, пасадзілі ў яе і алавяннага салдаціка, і пусцілі ў равок. Лодачка паплыла, а хлопчыкі беглі побач і пляскалі ў далоні.

Лодачку падхапіў быстры струмень і панёс. Вада ў р раўку так ў бурліла. Ды і як ёй не бурліць - пасля гэткага ліўня!

Алавянны салдацік у лодачцы ўвесь дрыжаў, але трымаўся цвёрда, як належыць сапраўднаму салдату: стрэльба на плячы, галава прама, грудзі наперад!

Вось лодачку занесла пад шырокі-шырокі мост; зрабілася так цёмна, нібы салдацік зноў трапіў у сваю каробку.

"Куды мяне нясе?- думаў ён.—Мусіць, усё гэта нарабіла тое паскуднае чарцянё з табакеркі. Ах, каб са мною ў лодцы сядзела красуня-плясуха, я-б нічога не баяўся, нават каб было і яшчэ цямней!"

У гэтую хвіліну з-пад маста выскачыў вялікі вадзяны пацук.

— Гэта хто такі?- закрычаў ён.—А пашпарт у цябе ёсць? Давай зараз-жа пашпарт!

Але алавянны салдацік маўчаў і моцна сціскаў сваю стрэльбу. Лодку яго несла ўсё далей і далей, а пацук плыў за ім наўздагон. Ён люта ляскаў зубамі і крычаў плывучым насустрач трэскам і саломінкам.

— Трымайце, трымайце яго! У яго няма пашпарта!

Тут лодачку панесла яшчэ шпарчэй, і алавянны салдацік нарэшце ўбачыў наперадзе святло. Мост скончыўся. Але ў гэтую хвіліну пачуўся такі страшэнны грукат, ад якога задрыжаў-бы кожны храбрэц! Падумаць толькі! За мостам равок упадаў прама ў вялікі бурны канал. Па такіх вялікіх хвалях салдаціку ў маленькім папяровым карабліку плысці было таксама небяспечна, як нам у сапраўднай лодцы несціся да вялікага вадапада.

Спыніцца было ўжо нёмагчыма. Лодку з алавянным салдацікам вынесла ў вялікі канал. Але салдацік па-ранейшаму трымаўся малайцом і нават вокам не міргнуў. Лодачка закруцілася на месцы, разы са тры зачарпнула вады і хутка напоўнілася вадой да самых берагоў. Вось салдацік ужо да пояса ў вадзе, вось ужо да горла. І нарэшце вада накрыла яго з галавой.

З сумам падумаў салдацік аб сваёй красуні. Не пабачыць яму болей мілай плясухі! У апошнюю мінуту ўспомніў ён саддацкую песню:

Кроч наперад, заўсёды наперад!
Цябе за магілай слава чакае!

І ён нарыхтаваўся з гонарам загінуць у страшнай пучыне.

Але яго пільнавала другая бяда. З вады вынырнула вялізная рыбіна і мігам праглынула салдаціка.

О, як цёмна і цесна было ў страўніку рыбы, цямней як пад мастом, цясней, як у каробцы! Але алавянны салдацік і тут трымаўся бадзёра. Ён вывярнуўся на ўвесь рост і яшчэ мацней сціснуў сваю стрэльбу. Так ён і праляжаў досыць доўга.

Раптам рыбіна пачала кідацца ва ўсе бакі, стала ныраць, звівацца, скакаць і нарэшце замерла.

Зноў прайшло нямала часу. Салдацік знудзіўся і задрамаў. Прачнуўся ён ад таго, што над ім, як маланка, бліснуў востры нож.

Зрабілася зусім светла і нехта закрычаў: "Вось дык штука! Алавянны салдацік!"

А справа была такая: рыбу злавілі, павезлі на рынак, а потым яна трапіла на кухню. Кухарка распарола ёй бруха вялікім нажом і раптам убачыла алавяннага салдаціка.

Яна ўзяла салдаціка двума пальцамі ўпапярок жывата і панесла ў пакой. Увесь дом прыбег паглядзець на выдатнага падарожніка. Салдаціка паставілі на стол, і раптам — якіх толькі цудаў не бывае на свеце ён убачыў той-жа самы пакой, таго-ж хлопчыка, тое-ж самае акно, з якога нядаўна вываліўся. Навакол былі тыя-ж цацкі, а сярод іх горда ўзвышаўся цудоўны картонны палац, і на парозе стаяла красуня-танцаўшчыца. Яна стаяла па-ранейшаму на адной ножцы, высока падняўшы другую. Вось гэта дык стойкасць!

Алавянны салдацік так расчуліўся, што з вачэй яго ледзь не пакаціліся алавянныя слёзы, але паспеў успомніць, што салдату плакаць не падабае. Не міргаючы, глядзеў ён на танцаўшчыцу, яна глядзела на яго, і абодва маўчалі.

Раптам адзін з хлопчыкаў схапіў алавяннага салдаціка і ні з сяго, ні з таго шпурнуў яго прама ў печку. Мабыць яго падгаварыла злоснае чарцянё з табакеркі.

У печцы ярка палалі дровы, і алавяннаму салдаціку зрабілася надта горача, ад агню ці ад кахання-ён і сам не ведаў. Фарбы з яго зусім зышлі, ён увесь зліняў,—можа ад прыкрасці, а можа ад таго, што пабываў у вадзе і ў страўніку рыбы. Але і тут ён трымаўся прама, сціскаў сваю стрэльбу і не зводзіў вачэй з чароўнай плясухі, а плясуха глядзела на яго. І раптам салдацік адчуў, што ён растае ў агні.

У гэтую хвіліну дзверы ў пакоі расчыніліся насцеж, скразны вецер падхапіў прыгожую танцаўшчыцу, і яна, як матылёк, паляцела ў печку—прама да алавяннага салдаціка. Полымя абхапіла яе, яна ўспыхнула—і канец. Тут ужо і алавянны салдацік зусім расплавіўся.

На другі дзень служанка стала выграбаць з печкі попел і знайшла маленькі камячок волава, падобны да сэрцайка, ды абгарэлую, чорную, як вугаль, брошку. Гэта было ўсё, што асталося ад стойкага алавяннага салдаціка і яго цудоўнай плясухі.