Вязанка (1903)/Надто салодкія думки

Ямщыкъ Ямщыкъ
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1903 год
Арыгінальная назва: Słodycz marzeń
Пераклад: Янка Лучына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надта салодкія думкі (Сыракомля/Лучына).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Надто салодкія думки.

Пакуль доля намъ засвеци,
Надто-жъ яно мила
Думаць думки и, якъ дзеци,
Пущаць пузыръ зъ мыла.
Верце людзи: щасце будзе,
Такъ, якъ пчолкамъ ў ули!…
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули!…
Хоць галоўка на грудзь висне
И апали руки,
Хоць намъ серцэ часамъ сцисне
Цяжки ланцугъ муки,
Крычу смела: «што за дзела!»
Кабъ усе пачули…
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули!…
Наша доля гдзесь у яры
Чы у воўчымъ доле.
Громъ грахоче, плывуць хмары,
Градъ пабіў намъ поле.
Ня пужайся!—спадзевайся…
Кукуе зязюля:
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Салодка цыбуля!
Такъ найлепей жыць на свеце
Зъ думкой гдзесь ў небе,
Хоць и пусто у калице
Мякина ў хлебе
Такимъ шлякамъ ляциць птакамъ
Шыбка мысль, якъ куля:
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Салодка цыбуля!
Гани, гани думку пусту!
Будуй зъ лёду плоты.
Трэба зкиснуць на капусту
Безъ такой работы.
Спи!—а мары згоняць хмары,
Отъ—абы заснули!
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули.
Ўсюды ўзыйдзе збожа коласъ,
Заживемъ богата!
Ўсюды счасця слыхаць голасъ,
Братъ ня крыўдзиць брата.
Срэдзь громады ўси рады,
Добры весци чули…
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули!
Той ня будзе пры ахвоци
И веселъ, якъ трэба,
Хто неўмее на балоци
Знайсци боханъ хлеба,
Зъ адной нитки ткаць дзве свитки
Чатыры кашули.
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули.