* * * (Не я пяю—народъ Божы…)
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1903 год
Арыгінальная назва: Nie ja śpiewam
Пераклад: Янка Лучына
Пагудка
Твор зьяўляецца перакладам урыўку зь вершу Сыракомлі «Nie ja śpiewam». Доўгі час прыпісваўся самому Янку Лучыну. Іншыя публікацыі гэтага твора: Не я пяю — народ Божы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Не я пяю—народъ Божы
Дау мне у песьни ладъ прыгожы,
Бо на серцу маю путы
И зъ народамъ ими скуты.
Зъ имъ я злиўся зъ добрай воли,
Чы то ў доли, чы ў недоли.
Чы гдзе гора абзавецца,
Якъ асина грудзь трясецца.
Чы пра радосць чую ве̄сьци,
Усё ў грудзь хаваю гдзе̄сьци.
Мнё гаворыць вёска, хата,
Мнё гаворыць серцэ брата.
Радъ збираю, што пачую,
У грудзи сваёй нашу я,
Ажъ, якъ траўка на кургане,
Яно узыйдзе—песьняй стане.