Вязень (Пушкін/Глебка)

Вязень
Верш
Аўтар: Аляксандр Пушкін
Пераклад: Пятро Глебка
Крыніца: knihi.com
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вязень (Пушкін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Сяджу я за кратамі вязнем гады.
Узрослы ў няволі арол малады —
Мой сумны таварыш — махае крылом,
Крывавую ежу дзяўбе пад акном.
 
Дзяўбе і кідае, глядзіць у акно,
Нібы ён са мною задумаў адно;
Заве мяне зіркам і крыкам сваім
І вымавіць хоча: «давай паляцім!

Мы вольныя птахі; пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе блакітнага мора прастор,
Туды, дзе гуляюць... арлы ды віхор!..»

1822