Вянок (1914)/Вы, хто любіце натрапіць…

⁂ Вы, хто любіце натрапіць…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Чуеш гул?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы, хто любіце натрапіць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, —
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.