Вянок (1914)/Думы/Жывеш ня вечна, чэлавек…

⁂ Бледны, хілы ўсё ж люблю я твой мудры і кіпучы верш… ⁂ Жывеш ня вечна, чэлавек…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Мудрай прамовы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жывеш ня вечна, чалавек…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

…passe sans laisser mēme
Son ombre sur le mur.
V. Hugo[1].

Жывеш ня вечна, чэлавек, —
Перажыві-ж у момэнт век!

Каб хвалювалося жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Не раз, не два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокаго жыцьця
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    …праходзіць, не пакідаючы нават
    Свайго ценю на сьцяне.
    В. Гюго.