Вянок (1914)/Думы/Халоднай ноччу я ў шырокім цёмным полі…

Краю мой родны! Як выкляты Богам ⁂ Халоднай ноччу я ў шырокім цёмным полі…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Кінь вечны плач свой аб старонцы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі
Каля огнішча лёг і сціхнуў у паўсьне.
Агонь усё слабеў… урэшці знік паволі…
І ўраз зрабілося вясёла неяк мне!..
Хай, шэры попел, ты агнішчэ ўсё сабою
Ў нядоўгі чаc здалеў, як рызаю, пакрыць,—
Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю,
Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць…
Хай чэрэда гадзін панурых, нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,
Хаваючы сабой агонь гарачы веры, —
Хай не відаць яго… а ўсё-ж ткі ён не згас!