Вянок (1914)/Старая Спадчына/Рондо

Трыолет (Калісь глядзеў на сонцэ я) Рондо
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Октава (Як моцны рэактыў)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рандо (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОНДО.

Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла:
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваей адбіла.
І гымн сьпевае жабоў хор
Красе, каторую з’явіла,
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарачы міла
Узор.

І cонцэ дальш, клянуць, што скрыло
Луж зоры днём. І чуе бор,
І чуе поле крэхат хілы,
Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор
Там, дзе чыясь рука зрабіла
Узор.