Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Вадзянік

Над возерам Вадзянік
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Зьмяіны цар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вадзянік (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАДЗЯНІК.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным сьпіць.