Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Досі ўжо працы

Романс Досі ўжо працы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Уся ў сьлезах дзяўчына…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Досі ўжо працы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.

Гэй, варушыцеся коні панурые,
Досі ўжо працы, бо сонцэ зайшло!
Ярка-чырвоные, жоўтые, бурые
Боразны ў небі яно правяло.
Хутка ўжо зоркі зірнуць сіневатые,
Месяц пакрые паля палатном…
Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я
І пазабудуся сном.