Вянок (1927)/Думы/Ўстань, навальніца…

∗ Нашых дзядоў душылі абшары лясоў… ∗ Ўстань, навальніца…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ня блішчыць у час зьмярканьня…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўстань, навальніца, мкні нанова…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ўстань, навальніца, мкні нанова,
Ўзвый вецер з ёю за адно!
У віхры уляціць палова, —
Пакіне чыстае зярнё.
Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсплясьні ваду — і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.