Вянок (1927)/Думы/Каганцу

С. Е. Палуяну Каганцу
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Упалі з грудзей пана бога…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каганцу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАГАНЦУ.

Змоўк пясьняр, затаіў свае шчырыя песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне
І струёй лынуць вершы з яе.

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таёмна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца.
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца
І радзімаму краю служыць.