Вянок (1927)/Места/Дзьве сьмерці

∗ Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт… Дзьве сьмерці
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
С. Е. Палуяну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве сьмерці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЬВЕ СЬМЕРЦІ.

Учора на Мяшчанскай вул. д. № 17 атру-
ціласясінільнымквасамІ.І.Іванова.
Прычыны самагубства невядомы.

Калі патрыцый сьмерць з прыветам спатыкаў,
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз вакно струёю вецер павяваў
І… мігдалёвы горкі пах.

Ты, грозны жэрабій, учора ўзяты зноў,
На строга сьціснутых губах
Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах
кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
I… мігдалёвы горкі пах.