Вянок (1927)/Старая спадчына/Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я)

Трыялет (Як птушка…) Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я)
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Рондо
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫЯЛЕТ.

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы?
Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць —
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.