Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Бура

Зьмяіны цар Бура
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ў небе — ля хмары грымотнай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бура (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ўдаль марудна праплывае.
Ўсё сьціхла. Але вось паветра расьсякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць,
І ўніз халодныя бічы крыві сьцякаюць,
А людзі кажуць: „гэта дождж праліўся“.