Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Возера (Ў чарцы цёмнай і глыбокай…)

∗ Ў небе — ля хмары грымотнай… Возера
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Прывет табе, жыцьцё на волі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Возера (Ў чарцы цёмнай і глыбокай…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




BO3EPA.

Ў чарцы цёмнай і глыбокай
Плешча, пеніцца віно;
Хмелем сьветлым і халодным
Калыхаецца яно.

І хістаецца асока,
І шуміць высокі бор,
А ў душы не замаўкае
Струн вясёлых перабор.