Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Возера (Стаяў калісь тут бор стары…)

∗ Чуеш гул… Возера
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Над возерам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Возера (Стаяў калісь тут бор стары…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор, — лясун загінуў.
Во‘ сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.

Маўляў у іншы сьвет вакно
Ляжыць, спакойнае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.