Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Зімовая дарога

∗ Ноч. Газьніца гарыць, чырванее… Зімовая дарога
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Зімой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімовая дарога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМОВАЯ ДАРОГА.

Шпарка коні імчацца у полі,
Сумна бомы гудзяць пад дугой,
Запяваюць аб долі і волі,
Навяваюць у сэрцы спакой.

Ўюцца зьмейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
І маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.

Поле нікне у срэбным тумане,
Сьнег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль.