Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Перад паводкай

Зімой Перад паводкай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Падымі угару сваё вока
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад паводкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД ПАВОДКАЙ.

Праясьняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.

І пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.

Зазьвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Сьнег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сьляда.

Дык разьлійся-жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю,
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!