Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Романс

∗ Па-над белым пухам вішняў Романс
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Досі ўжо працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раманс (Зорка Венера ўзышла над зямлёю…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




POMAHC.

Quand luira cette etoile un jour,
La plus belle et la plus lointaine,
Dites-lui qu’elle eut mon amour,
O derniers de la race humaine.

Sully Prudhomme

Зорка Вэнэра ўзыйшла над зямлёю
Сьветлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Вэнэра ўзыйшла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханьнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас!
Моцна кахаў я цябе, дарагая, —
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю,
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, у расстаньні,
Там з ёй зьліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне,
Глянь іншы раз на яе…