Вярнуўся
Проза
Аўтар: Рамуальд Зямкевіч
1942 год
Крыніца: Газэта «Новая Дарога» (Беласток), 18 кастрычніка 1942, № 30, б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вярнуўся.

«Здароў, здароў, сынок!» — казаў дзед Марцін, абыймаючы мяне, калі я вярнуўся з прымусовых работаў дадому, як уцякалі жыдоўскія банды бальшавікоў, калі пачулі, што ідуць немцы. Дзед Марцін любіў мяне, як роднага сына, якога ён ніколі ня меў.

Ня даў ён нават мне ў жонкі распытацца аб гаспадарцы. А так я з ёю хацеў пагутарыць… Я-ж яе столькі часу ня бачыў! — Але не! Дзед Марцін узяў мяне за рукаў і пацягнуў у другі кут хаты, каб самому пагаварыць, распытацца, парадзіцца.

— Бачыш, як іх хутка вынесла, гэтых «непераможных гэрояў». Дзед паківаў галавою, глянуўшы ўважна на мяне.

— Але-ж ты змарнеў, мой ты галубок!

За адзін гадок як чалавек зьмяніўся…

— О, Божачна ты мой! — жахнуўся раптам дзед. — Дык ты і сівець пачаў!

Дзед ня сунімаўся й выліваў сваю злосьць на балыпавікоў.

— О, нячыстая сіла! Погань праклятая! Што сьцервы з чалавека зрабілі… Гэта-ж у 30 гадоў — і ўжо сівы!

—Годзе, дзядуля, годзе — казаў я — усё глупства… А ў самога зашчымела ў грудзёх, як успомніў усю жудасьць і муку, перажытыя мною за гэты год…— Няма чаго нада мною бедаваць. Мне-ж ад гэтага лягчэй ня стане. Як прыйшоў дамоў, дык толькі ўсе вохаюць ды стогнуць. А ад гэтага чалавеку толькі горшт робіцца. Ну, пасядзеў я, зажыў бяды трохі, што далей было-б —ня знаю. Але пакуль-што вось жывы і дадому прыйшоў. Але ёсьць многа такіх, што ўжо ніколі ня прыдуць. Недарэмна іх будуць чакаць бацькі, жанхі і дзеці…

— Годзе, сынку, годзе—спыніў мяне дзед, калі ўбачыў у маіх вачох сьзёзы. — Дзякуй Богу, ты вярнуўся! А вось старога Якіма няма…

— І яго забралі? За што-ж? — спытаўся я.

—Як табе сказаць?—падрапаў дзед за вухам. — Бач, павадзіўся тут адзін жыдок да нас езьдзіць, тутэйшы ён, з Крынак ці што, Зальцманам зваўся. Раз неяк прыехаў ён пад вечар і, як заўсёды, зараз «сабраньне». Пасходзіліся мужчыны да школы, а гэты жыдок больш гадзіны трайляваў. Я сам нічога не зразумеў, што ён там усё крычаў. А Якім, бач узяў дый заснуў. Вядома, чалавек спрацаваны, змучаны. А тут яшчэ «сабраньнямі» мучаюць. Сьпіць ён сабе ды пахрапвае, прытуліўшыся да сьцяны. Аж тут ў канцы гэты Зальцман як закрычыць: «Да здравствует вялікі вождж…» і яшчэ там рознае пра Сталіна. На гэта трэба было, каб усе ўсталі. А тут спалоханы крыкам Якім сядзіць і, вытарашчыўшы вочы, нічога ўцяміць ня можа.

— Гэта вам не падабаецца? — спытаўся парасейску жыдзюга ў Якіма — і ўстаць вы не ізволілі?!»

— Нашто мне стаяць?—зьдзівіўся яшчэ неразбуджаны Якім.

— А блох і вош — перадразьніў яго Якім — ты другім завязі! Нам іх ня трэба!

— Ды чаго вы, гіцлі, рагочаце з мяне старога? — ускіпеў ён на рагатаўшых суседзяў.

— Ну. і што потым? — пацікавіўся я.

—Што-ж — назаўтра Якіма забразіли,—уздыхнуў дзед Марцін.

ШЭРШАНЬ.