Вяршыні жаданьняў (1930)/Ёсьць лепшы сьвет

Ёсьць лепшы сьвет
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Дзесяць год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ёсьць лепшы сьвет…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ёсьць лепшы сьвет
Напружнай творчай працы,
Ёсьць сонца, песьні, ёсьць вясна…
Ёсьць шчасьця йсьці
І верыць,
І змагацца,
І вольнай думкай ў творчасьці
Лунаць.
Там дзесьці, там у ячэйках
у школах
Жывуць другім напруджаным жыцьцём.
Ня хіляць голаў
Нізка долу
І не згараюць
Ў мёртвых пачуцьцёх.
А тут туман,
Тут пыл сталецьцяў душыць,
Тут сум забытых,
Дальніх
І чужых…
Тут,
Па-асьлінаму падняўшы горда вушы,
Гавораць так,
Што ім абрыдла жыць!

Я знаю іх… Я ім калісьці верыў…
Я іх балота славіць пачынаў,
Пакуль мне
Ў лепшы сьвет
Не адчынілі дзьверы,
Пакуль іх дум,
Іх пачуцьця ня знаў…
І вось цяпер
Ў напружнай творчай працы
Знаходжу ўсё:
І радасьць
І любоў.

Я знаю шчасьце — верыць і змагацца,
Ісьці, гарэць, ўпівацца барацьбой…