Вяршыні жаданьняў (1930)/Жыцьцё, як мора-акіян

На залатым пакосе Жыцьцё, як мора-акіян
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Мой родны край
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жыцьцё, як мора-акіян.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖЫЦЬЦЕ ЯК МОРА-АКІЯН

Жыцьцё,
Як мора-акіян…
А шчасьце — бераг дальні…
Ідзе ў пустэльні караван
Пад гукі ветраў
Пахавальных…

Цьвітуць ў Італіі сады…
І сонца там і мора
Бліжай,
І ты глядзіш з журбой
Туды,
Над дальлю рукі ўзьняўшы
Крыжам.

Хмяльней там
Дзікае віно.
І там штодзень гудуць фокстроты,
А мне,
Мой дружа, ўжо даўно
Абрыдла ўсё… нат воблік
Цноты…

Шчасьлівы я, што тут жыву.
Й за гэты край вясной вялікай
Быць можа
Зьнімуць галаву,
Праколяць цела гострай пікай.

Дзе песьні
Новых дзён гудуць
І сьцяг праменьніцца саветаў —
Другіе творцы
Павядуць
Наш край да ленінскае мэты…

І ты,
Быць можа, скажаш ты,
Што любіш ты, і не забудзеш,
І ўсіх зямных краін
Сады
Мне прынясуць
Вянкі на грудзі…

І зноўку пройдзе караван,
І шчасьце зноўку будзе сьніцца.
Жыцьцё,
Як мора-акіян…
А лёс мой —
Віхар-навальніца…

Што-ж мне Італіі сады?
І той спакой
І сонца поўдню?..
Пад новы гул тваіх
Турбін
Я песьні радасьцю напоўню!

1929