Вяршыні жаданьняў (1930)/Пазнаў і я

Паўлюку Трусу Пазнаў і я
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Я так доўга блукаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пазнаў і я, што ёсьць прырода…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Пазнаў і я, што ёсьць прырода
Ня толькі
Ў дагараньні зор,
Што ёсьць у мудрага народа
Ў грудзях і сонца
Сьвет,
І золь…
І я пазнаў трывожным сэрцам
Прыроды рух,
Яе любоў,
Яе закон няўхільнай сьмерці,
Яе жыцьцё, імкненьні, боль. 
Пазнаў гіпотэзы,
Законы…
І мудрасьць тысячы вякоў
Нясу ў мазгох сваіх сягоньня
Для тых, хто сэрцам не памёр…